Погостский детский сад

Государственное учреждение образования "Погостский детский сад"

Заведующий Тарасова Анна Станиславовна

 

Адрес: д.Погост, ул.Школьная, 8

Телефон: 8 01771 2 43 30

 

 

 

Вугалок канструктыўнай дзейнасці спрыяе павышэнню цікавасці дзяцей да канструявання і мадэлявання, выклікае ў выхаванцаў жаданне займацца канструктыўна-мадэльнай дзейнасцю; дазваляе паспрабаваць сябе ў розных відах гэтай займальнай дзейнасці і выбраць той, які больш за ўсё прыйдзецца па душы.

Канструктыўная дзейнасць - гэта, у першую чаргу, самы магутны сродак разумовага развіцця дзіцяці, акрамя гэтага ў дзіцяці ажыццяўляецца развіццё яго мастацкіх здольнасцяў. Важна, што мысленне дзяцей у працэсе канструктыўнай дзейнасці мае практычную накіраванасць і носіць творчы характар. Пры навучанні дзяцей канструяванню развіваецца разумовая дзейнасць, што з'яўляецца важным фактарам пры фарміраванні асобы будучага.

Прафілактыка covid-19

Паважаныя бацькі  і наведвальнікі дзіцячага сада!

 

       У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў інфекцыі COVID-19, у мэтах прафілактыкі распаўсюджання інфекцыі нагадваем, што пры наведванні ўстановы дашкольнай адукацыі дарослыя абавязкова павінны  быць у сродках аховы органаў дыхання (масцы)!

 

        Пры наяўнасці сімптомаў рэспіраторных інфекцый неабходна застацца дома, выклікаць доктара.

 

                   Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

Каронавірусная інфекцыя COVID-19 і яе прафілактыка!

 

Правіла 1: Выконвайце гігіену рук! Чыстыя рукі - гэта гарантыя таго, што Вы не будзеце распаўсюджваць вірусы. Як мага часцей, асабліва, пасля карыстання грамадскім транспартам, пасля любога наведвання вуліцы і грамадскіх месцаў, перад і пасля ежы, мыйце рукі вадой з мылам ці выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук. Насіце з сабой дэзінфіцыруючы сродак для рук або дэзінфіцыруючыя сурвэткі, каб мець магчымасць у любой абстаноўцы ачысціць рукі.

Правіла 2: праводзьце рэгулярную вільготную ўборку памяшкання, дзе Вы знаходзіцеся, чыстку і дэзінфекцыю абсталявання з выкарыстаннем бытавых мыйных сродкаў. Звярніце ўвагу на дзвярныя ручкі, поручні, сталы, крэслы, камп’ютарныя клавіятуры і мышкі, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, панэлі аргтэхнікі агульнага карыстання і іншыя прадметы, да якіх датыкаецеся ў побыце і на працы. Як мага часцей і рэгулярна праветрывайце памяшканне і ўвільгатняйце паветра любымі даступнымі спосабамі ў памяшканні, дзе Вы знаходзіцеся.

Правіла 3: пазбягайце шматлюдных месцаў або скараціце час знаходжання ў месцах вялікай колькасці людзей (грамадскі транспарт, гандлёвыя цэнтры, канцэртныя залы і інш.). Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі, у якіх маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, кашляюць, чыхаюць). Пазбягайце поціскаў рукі і пацалункаў пры прывітанні. Памятаеце, што рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека да здаровага паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі). Таму старайцеся прытрымлівацца адлегласці не менш 1-1,5 м ад асоб, якія маюць сімптомы рэспіраторнай інфекцыі.

.

Выконвайце «рэспіраторны этыкет»: прыкрывайце рот і нос сурвэткай (хусткай), калі чхаеце ці кашляеце; выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя сурвэткі (хусткі), якія выкідвайце адразу пасля выкарыстання; пры адсутнасці сурвэткі (хусткі) кашляйце ці чыхайце у згін локця; не дакранайцеся нямытымі рукамі носа, рота і вачэй. Выкарыстоўвайце медыцынскую маску. ВАЖНА! Пры выкарыстанні медыцынскіх масак неабходна выконваць правілы:

апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам; утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прычынена ніжняя частка твару - і рот, і нос. У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару;

 няць маску, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі. Выкінуць знятую маску ў кантэйнер для адходаў; Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам. Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы этапы 1-3.

 ВАЖНА! Выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны. Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (ўвільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання. Не дакранацца рукамі замацаванай маскі.

Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна.

Правіла 4: вядзіце здаровы лад жыцця! Гэта павысіць натуральную супраціўляльнасць Вашага арганізма да інфекцыі. Рабіце прагулкі на свежым паветры, прытрымвайцеся правіл рацыянальнага харчавання (ежа павінна быць вітамінізаванай, асабліва багатая на вітаміны А, Bl, С, у ежу павінны быць максімальна ўключаны гародніна, садавіна, асабліва якія змяшчаюць вітамін С).

Правіла 5: у выпадку з'яўлення сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі, у тым ліку грыпу і каронавіруснай інфекцыі (павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі, слабасць, галаўны боль, закладзенасць носа, кашаль, цяжкае дыханне, болі ў цягліцах і пачуццё «ламаты» у целе) : заставайцеся дома і выклікайце урача дамоў; калі Вы да з'яўлення сімптомаў знаходзіліся ў краінах, у якіх рэгістраваліся выпадкі COVID-19 у папярэднія 14 дзён, то выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце пра гэта спецыяліста; дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы; строга выконвайце ўсе прызначэнні і рэкамендацыі, якія Вам дасць лекар (пасцельны рэжым, прыём лекавых сродкаў); максімальна абмяжуйце свае кантакты з хатнімі, асабліва дзецьмі, пажылымі людзьмі і асобамі, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў, каб не заразіць іх; выкарыстоўвайце медыцынскую маску, калі Вы вымушаныя кантактаваць з людзьмі. Памятаеце, што своечасовы зварот да лекара і пачатае лячэнне дазволіць мінімізаваць рызыку развіцця і ступень цяжкасці асноўнага ўскладненні грыпу і каронавіруснай інфекцыі - пнеўманіі.

Звяртаем увагу! Пасля выпіскі з лячэбнай установы грамадзяне не з'яўляюцца носьбітамі каронавіруснай інфекцыі.

     Больш падрабязна: https://brestcity.com/blog/pamyatka-po-profilaktike-koronavirusa-rekomendacii-voz-i-minzdrav-dlya-naseleniya

свернуть

Выстава “Восень наступіла…”

Пра восень часта кажуць: залатая восень. Чаму, здагадацца не цяжка : лісце на дрэвах з зялёных перафарбоўваць ў самыя розныя адценні залатога і залацістага. Жоўтая охра, чырвоная медзь, зялёная латунь, карычневая бронза, бледна — жоўтае і памяранцава — жоўтае золата — гэтыя колеры перш за ўсё нагадваюць пра восень. Паглядзіш на лес, які ўвесь афарбаваны ў такія адценні і міжволі падумаеш : так, залатая восень. Гэта сапраўды вельмі прыгожая пара, можа быць, самая прыгожая ў годзе. Нашы  выхаванцы разам з бацькамі не маглі застацца ў баку ад такой прагажосці. Мы разам арганізавалі выставу “Восень наступіла…”

свернуть