Вынікі абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу

21.04.2020
Сярод таленавітых педагогаў Мінскай вобласці адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу, ініцыятарам якога выступіла галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама.

У конкурсе прынялі ўдзел кіраўнікі аб’яднанняў на інтарэсах і студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Ад Вілейскага раёна ўдзельнічалі педагогі 10 устаноў адукацыі, а таксама ДУА "Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі". Дыпломамі адзначаны наступныя ўдзельнікі:

Вайда І.Л. атрымала ІІІ месца ў намінацыі “Вырабы з саломы” (аплікацыя, інкрустацыя, пляценне),

Усаценка Н.М. -І месца ў намінацыі “Вышыўка”, “Вышыўка стужкамі”,

Ракецкая А.А. - ІІ месца у намінацыі “Флорадызайн”, “Прыродны матэрыял”, педагогі Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У намінацыі "Бісерапляценне" III месца атрымала Краўчонак А.А., настаўнік ДУА "Мацькаўскі НПК д/с - БШ".

У намінацыі "Жывапіс" ІІ месца ў Чабатар С.Г., настаўніка ДУА "Вілейская гімназія № 2".

У намінацыі "Вышыўка" III месца атрымала Шпаковіч В.М., настаўнік ДУА "Вілейская гімназія № 1 "Логас".

У намінацыі "Інтэр"ерная лялька" ІІ месца ў настаўніка ДУА "Сцешыцкі НПК д/с - СШ" Арцішэўскай Н.В.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім творчых поспехаў і натхнення!