"Мясцовае вядомае"

16.03.2020
Мікіта Абрамчук, вучань 11 класа ДУА "Сярэдняя школа № 3 г.Вілейкі", прымае ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сацыяльна-адукацыйных праектаў «ПЕРШЫЯ».

 #generationA1 #першыя

Ініцыятарам Конкурсу з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1».

Конкурс праводзіцца ў мэтах:
- павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі;
- выхавання ў падрастаючым пакаленні гатоўнасці адказна падыходзіць да выбару прафесіі і будучай кар'еры;
- садзейнічання прыцягненню ўвагі да грамадска важных праблем;
- укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання;
- садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) форм навучання;
- пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе могуць прыняць удзел вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Знятыя Ўдзельнікамі відэаролікі, у якіх яны прадстаўляюць свае ідэі, павінны быць загружаныя ў адну з сацыяльных сетак (VK, Facebook, Instagram, Twitter, «Одноклассники»). 

Падрабязнасці правядзення конкурсу даступныя па спасылцы https://generation.a1.by/

Праект Мікіты "Мясцовае вядомае" магчыма падтрымаць па спасылцы https://vk.com/id267441221?z=video267441221_456239129..