Конкурс рэцэнзій (водгукаў) на спектаклі “Я – тэатрал!”

10.03.2020
Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” сумесна з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе рэцэнзій (водгукаў) на спектаклі “Я – тэатрал!”, прымеркаваным да 100-годдзя Купалаўскага тэатра.

Удзельнікамі мерапрыемства могуць быць вучні ІХ-ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Рэцэнзіі (водгукі) на спектаклі Купалаўскага тэатра прымаюцца да 31 верасня; падвядзенне вынікаў конкурсу – кастрычнік-лістапад 2020 года.

Заяўкі і рэцэнзіі з пазнакай “На конкурс” дасылаюцца (адным лістом) на электронны адрас часопіса “Роднае слова” konkurs@rod-slova.by.

Палажэнне аб конкурсе змешчана на сайце https://rod-slova.by, а таксама ў часопісе «Роднае слова» № 12 за 2019 год.

Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 263 34 79, 8 (017) 263 35 17

Палажэнне аб конкурсе “Я – тэатрал!”