“Гуканне вясны” прайшло ў ДУА "Куранецкі дзіцячы сад"

03.03.2020
28 лютага выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Куранецкі дзіцячы сад”, якія наведваюць гурток “Вяселы язычок”, адправіліся ў цікавае падарожжа на пошукі вясны, сонечнага і цёплага надвор’я, вясновых спеваў птушак.

 

Гледачамі  свята сталі бацькі, выхаванцы малодшых груп.  Усё свята было напоўнена народнай музыкай, песнямі, вершамі пра прыроду, багацце роднага краю.

“Гуканне вясны”…, гэта народны звычай, адзін з самых цікавых і прыгожых. Заканчваецца халодная зіма, а на змену ёй прыходзіць прыгажуня-вясна. Навокал усё абуджаецца. Першыя прамяні сонейка дораць надзею на новае жыццё, новы ўраджай. Для таго, каб паскорыць яе прыход, праводзіцца народнае свята “Гуканне вясны”.

Выконваючы традыцыі святкавання прыходу вясны, дзеці вадзілі карагоды, заклікалі вясну, птушак.  Абрадавыя песні, танцы наблізілі выхаванцаў да жыцця і звычаяў нашых продкаў, выклікалі цікавасць і павагу да народнай творчасці і традыцый, а таксама да разумення тых духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў традыцыйнай народнай культуры.

Рознакаляровыя самаробныя птушкі, якімі  дзеці ўпрыгожылі музычную залу, смачны пачастунак для дашкалят, — усё гэта стала выдатным завяршэннем музычнага свята.