У гонар 100-годдзя галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі
Месца выбрана невыпадкова. У 1904 годдзе была пабудавана царсткая гімназія. На працягу ўсяго часу існавання будынка тут размяшчаліся ўстановы адукаціі рознага тыпу.
У пасадцы дэндрарыума прынялі ўддзел старшыня Мінскай абласнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Апраніч Таццяна Валянцінаўна, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызму Вілейскага райвыканкама Пуцэйка Аляксандр Часлававіч, старшыня Вілейскага райкама прафсаюза Валынец Святлана Леанідаўна, члены прэзідыўма.
Таксама ў мерапыемстве прыняла ўддзел старшыня Савета ветэранаў педагагічнай працы Жвалеўская Ніна Сцяпанаўна, якая сваю працоўную дзейнасць пачынала менавіта ў гэтым будынку.
Акцыя прайшла ў гонар усіх работнікаў сістэмы адукацыі. Замацаваная знакавая таблічка, дае магчымасць памятаць падрастаючаму пакаленню гісторыю стварэння прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на тэрыторыі Міншчыны.