Вынікі абласнога этапа конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў

08.04.2021
Падведзены вынікі абласнога этапа конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў.
На выставу-конкурс было прадстаўлена 350 творчых работ у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з г.Жодзіна і 22 раёнаў Мінскай вобласці.

У пераможцах і педагогі Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:

1 месца -  Усаценка Наталія Міхайлаўна (намінацыя “Вышыўка”);

2 месца – Новаш Наталля Георгіеўна (намінацыя “Роспіс па шклу”);

3 месца – Шчарбакова Вольга Станіславаўна (намінацыя “Роспіс па тканіне”);

2 месца – Ізобава Кацярына Юр’еўна (намінацыя “Жывапіс”);

3 месца -  Рыжэвіч Наталля Валер’еўна (намінацыя “Змешаная тэхніка”).

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!

Фотогалерея: