Селищанский учебно-педагогический комплекс детский сад - начальная школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Селішчанскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа”

 

Працуе  з 1 верасня 2006 года.

Прыярытэтныя напрамкі развіцця ўстановы:  

-укараненне сістэмы ранняга выяўлення і суправаджэння дзіцячай адоранасці;

-стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя ў навучальнай установе;

- фарміраванне культуры здароўя выхаванцаў і навучэнцаў праз стабільнае функцыянаванне фізкультурна-аздараўленчай сістэмы ўстановы;

-захаванне традыцый установы ў адукацыйным працэсе.altalt

Наш адрас:  222447 Вілейскі раён, в. Завозер’е, вул. Цэнтральная, 13

 Дырэктар: Буткевіч Надзежда Аляксандраўна

Кантактныя тэлефоны: 08177169238

Старшыня прафсаюза: Шчаковіч Раіса Пятроўна

      Адукацыйны працэс у Дзяржаўнай установе адукацыі "Селшчанскіі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа" арганізаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам установы адукацыі, а таксама іншымі нарматыўнымі і прававымі актамі, якія рэгулююць дзейнасць установы адукацыі.

У 2018/2019 навучальным годзе ўстанова адукацыі працуе ў адну змену ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня і 5-дзённага вучэбнага тыдня. 

Установу адукацыі  наведваюць непаўналетнія з 3 населеных пунктаў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі Вязынскага сельскага савета.

Установу адукацыі наведвае 20 вучняў. Налічваецца 3 класы-камплекты. Дашкольныя рознаўзроставыя групы наведваюць 17 выхаванцаў. 

Адукацыйны працэс  ажыццяўляюць 6 педагогаў. Укамплектаванасць педагагічнымі кадрамі складае 100%. 4 педагогі маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 4 педагогі - першую кваліфікацыйную катэгорыю. 

Для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе  адкрыты 5 факультатываў для вучняў 1-3 класаў. Працэнт ахопу факультатыўнымі заняткамі - 100%. 

ПЛАН РАБОТЫ НА ЗІМОВЫХ КАНІКУЛАХ

ПОЛОЖЕННИО О ПОПЕЧИТЕЛЬСКОМ СОВЕТЕ

ПОПЕЧИТЕЛЬСКИЙ СОВЕТ