У гонар 100-годдзя галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі

8-11 студзеня 2021 года Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі адзначыць 100-годдзе свайго стварэння. У гонар гэтай даты Вілейскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі  ля дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейскі раённы центр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” быў заклаладзены дэндрарыум.

Месца выбрана невыпадкова. У 1904 годдзе была пабудавана царсткая гімназія. На працягу ўсяго часу існавання будынка тут размяшчаліся ўстановы адукаціі рознага тыпу.

У пасадцы дэндрарыума прынялі ўддзел старшыня Мінскай абласнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі  Апраніч Таццяна Валянцінаўна, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызму Вілейскага райвыканкама Пуцэйка Аляксандр Часлававіч, старшыня Вілейскага райкама прафсаюза Валынец Святлана Леанідаўна, члены прэзідыўма.

Таксама ў мерапыемстве прыняла ўддзел старшыня Савета ветэранаў педагагічнай працы Жвалеўская Ніна Сцяпанаўна, якая сваю працоўную дзейнасць пачынала менавіта ў гэтым будынку.

Акцыя прайшла ў гонар усіх работнікаў сістэмы адукацыі. Замацаваная знакавая таблічка, дае магчымасць памятаць падрастаючаму пакаленню гісторыю стварэння прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на тэрыторыі Міншчыны.